Галоўная старонка
Усходні фронт Першай сусьветнай вайны — адзін з тэатраў ваенных дзеяньняў Першай сусьветнай вайны, на якім адбываліся баявыя дзеяньні паміж Расеяй (Антанта) і Цэнтральнымі дзяржавамі. На баку Антанты (з 1916 году) выступіла Румынія. Усходні фронт па сваёй працягласьці нашмат пераўзыходзіў Заходні фронт. З гэтай прычыны вайна на Ўсходнім фронце мела менш пазыцыйны характар у параўнаньні з Заходнім фронтам. Пасьля кастрычніцкага перавароту, калі ў Расеі была ўсталяваная бальшавіцкая ўлада, баявыя дзеяньні на Ўсходнім фронце прыпыніліся. Урад Савецкай Расеі заключыў перамір’е з Цэнтральнымі дзяржавамі і пачаў рыхтавацца да падпісаньня сэпаратнай мірнай дамовы. 8 лютага 1918 году Цэнтральныя дзяржавы падпісалі Берасьцейскую мірную дамову з Украінскай Народнай Рэспублікай, а 3 сакавіка 1918 году — з Савецкай Расеяй. Савецкая Расея пазбаўлялася велізарных тэрыторыяў і павінна была выплачваць рэпарацыі. Румынія, апынуўшыся ў ізаляцыі, таксама была вымушаная 7 траўня 1918 году падпісаць мір зь Нямеччынай і яе саюзьнікамі. Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь (ВАРБ) — вышэйшая вайсковая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў траўні 1995 году на аснове дзьвюх Менскіх вышэйшых вайсковых вучэльняў: інжынэрнай, якая існавала з траўня 1953 году, і каманднай, што існавала з 1980 году. На 2018 год ВАРБ рыхтавала афіцэраў для тактычнага, апэратыўнага і апэратыўна-стратэгічнага зьвяна. Працавала магістратура, ад’юнктура і дактарантура. Існаваў навукова-дасьледчы палігон. Штоквартал выпускалі «Зборнік навуковых артыкулаў ВАРБ». Налічвалася 10 факультэтаў, у тым ліку факультэт Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў і факультэт павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Курсантаў рыхтавалі цягам 4—5 гадоў для замяшчэньня першасных афіцэрскіх пасадаў з прысваеньнем званьня «лейтэнант». Сярод амаль 700 выкладнікаў звыш 200 мелі навуковыя ступені і званьні, у тым ліку налічвалася 18 прафэсараў. Бібліятэка мела пераважна тэхнічную літаратуру і мела чытальні з кампутарамі для доступу ў Сеціва. Налічвалася звыш 10 спартовых сэкцыяў. З трэцяга курсу навучэнцы пражывалі ў інтэрнаце. Месьцілася ў Першамайскім раёне Менску пад адрасам прасп. Незалежнасьці, д. 220. |
Ці ведаеце вы… З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
Гэты дзень у гісторыі 21 лютага: Міжнародны дзень роднае мовы (ЮНЭСКО) Актуальныя падзеі
|
![]() |
Вікіслоўнік Слоўнік і тэзаўрус |
![]() |
Вікікнігі Падручнікі і дапаможнікі |
![]() |
Вікіцытатнік Калекцыя цытатаў |
![]() |
Вікікрыніцы Вольныя дакумэнты |
![]() |
Вікізьвесткі Вольная база ведаў |
![]() |
Вікісховішча Сховішча вольных файлаў |
![]() |
Віківандроўкі(анг.) Вольныя турыстычныя даведнікі |
![]() |
Віківіды(анг.) Слоўнік біялягічных відаў |
![]() |
Віківэрсытэт(анг.) Вольны ўнівэрсытэт |
![]() |
Вікінавіны(анг.) Вольныя навіны |
![]() |
МэдыяВікі Распрацоўка вольных праграмаў |
![]() |
Мэта-вікі Каардынацыя ўсіх праектаў Вікімэдыі |